Праграма Калядных вечароў на Божае Нараджэння ў парафіі Св. Роха ў Мінску |
Анонсы
|
24.12.2016 12:12 |
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску (пр. Незалежнасці, 44А) сумесна з «Радыё Марыя» ў Беларусі запрашае ўсіх жадаючых наведаць канцэрты майстроў музычнага і харавога мастацтва. Праграма выступленняў прысвечана Божаму Нараджэнню.
Мастацкі кіраўнік фестывалю — Віктар Кісцень. Больш падрабязная інфармацыя тут›› п 26 снежня 2016 года
- Канцэрт арганнай музыкі класа дацэнта Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Уладзіміра Неўдаха
Выступяць Варвара Царук, Марына Пінчукова, Кацярына Іванова, Калінікія Мядзведзева У праграме: творы Д. Букстэхудэ, І.С. Баха, І. Брамса, Ш.М. Відора
27 снежня 2016 года
- Канцэрт старадаўняй музыкі для цымбалаў сола
Выканаўца — Кацярына Юхнова (выпускніца Магілёўскага дзяржаўнага каледжа (2013), зараз — студэнтка 4-га курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (клас В. Прадзед)
28 снежня 2016 года
- Канцэрт харавой музыкі. Камерны хор «Polifonica», дырыжор — Павел Шэпелеў
Партыя аргана — Віктар Кісцень
29 снежня 2016 года
- Канцэрт харавой музыкі Камерны хор «Salutaris», мастацкі кіраўнік — Вольга Янум
Хор «Salutaris» — пераможца Міжнароднага фестывалю духоўнай музыкі «Hajnówka-2010» (Польшча), Міжнароднага харавога конкурсу ў межах фестывалю "Mokranjčevi dani" (Сербія). Падчас канцэрта хор будзе збіраць ахвяраванні для Мінскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця
30 снежня 2016 года
- Ансамбль «Brevis», мастацкі кіраўнік — Павел Сурагін
«Brevis» створаны ў 1998 г. як дзіцячы калектыў, аднак за гады творчай дзейнасці ў ансамблі выхавана плеяда музыкантаў-блокфлейтыстаў, якія выйшлі на прафесійны ўзровень і зараз актыўна канцэртуюць
5 студзеня 2017 года
- «Young composer's capella», мастацкі кіраўнік — Юлія Юніцкая
Моладзевы хор «Brevis» Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, мастацкі кіраўнік — Вячаслаў Ларын Хор інструменталістаў БДАМ, мастацкі кіраўнік — Вячаслаў Ларын
7 студзеня 2017 года
- Канцэрт «Энтузіясты арганаў—2»
Выступяць Аляксандр Бурдзялёў, Юлія Бурдзялёва, Валяр'ян Івашэнка, Юрый Зісер. У праграме — творы І. Пахельбеля, І.С. Баха, А. Месіяна
9 студзеня 2017 года
- Канцэрт вакальнай і арганнай музыкі
Выступяць Ірына Скварко (сапрана), Марына Пінчукова (арган), Варвара Царук (арган)
14 студзеня 2017 года
- Канал «Культура» Беларускага радыё прадстаўляе: Духоўныя традыцыйныя песні беларусаў
Алесь Лось (колавая ліра)
(IL)
|