Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| 28 чэрвеня распачнецца велапілігрымка з Мінска ў Будслаў |
| Анонсы |
| 23.06.2017 10:34 |
|
28 чэрвеня з мінскага касцёла свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) вырушыць велапілігрымка ў Будслаў. Першыя кіламетры шляху да цудоўнага абраза Маці Божай Будслаўскай разам з пілігрымамі па традыцыі праедзе і Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
Пілігрымка распачнецца святой Імшой у 9.00. Упершыню велапілігрымка Мінск–Будслаў адбылася ў 2004 г., і дагэтуль традыцыя працягваецца. На працягу трох дзён пілігрымы адолеюць каля 160 кіламетраў шляху. (cath) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


для друку