Візіт аd limina біскупаў Беларусі ў Апостальскую Сталіцу | Друк |
11–17 снежня 2009 г. каталіцкія біскупы Беларусі прабываюць з візітам аd limina ў Апостальскай Сталіцы. Кульмінацыйнымі момантамі візіту з’яўляюцца дзве сустрэчы са Святым Айцом: кожнаму біскупу Папа ўдзяляе прыватную аўдыенцыю, а на заканчэнне сустракаецца з усімі іерархамі.

Падчас другой сустрэчы, якая адбудзецца 17 снежня, Пантыфік скіроўвае да ўсёй Канферэнцыі Біскупаў пасланне, падрыхтаванае на аснове справаздач іерархаў.

Падчас візіту аd limina, які адбываецца адзін раз у кожныя пяць год, біскупы канцэлебруюць святыя Імшы ў чатырох Вялікіх рымскіх базыліках: святой Марыі Вялікай (Santa Maria Maggiore), святога Пятра, святога Паўла за мурамі і святога Яна на Латэране. 

 
© 2003-2024 Catholic.by