Распачаўся візіт аd limina каталіцкіх біскупаў Беларусі ў Апостальскую Сталіцу |
Канферэнцыя Біскупаў |
11.12.2009 16:48 |
Падчас візіту аd limina біскупы Беларусі будуць канцэлебраваць святыя Імшы ў чатырох Вялікіх рымскіх базыліках: святой Марыі Вялікай (Santa Maria Maggiore), святога Пятра, святога Паўла за мурамі і святога Яна на Латэране. Першая літургія адбудзецца ў суботу 12 снежня ў 7.30 раніцы ў ватыканскай базыліцы святога Пятра. У межах візіту каталіцкія іерархі Беларусі наведаюць усе Кангрэгацыі Ватыкана і падзеляцца з іх прадстаўнікамі інфармацыяй аб жыцці Касцёла ў нашай краіне. Таксама біскупы дадуць шэраг інтэрв’ю Ватыканскаму радыё і тэлебачанню. |
Фотарэпартаж |