Беларускія іерархі канцэлебравалі святую Імшу ў базыліцы св. Яна на Латэране |
Канферэнцыя Біскупаў |
16.12.2009 16:14 |
16 снежня 2009 г., пяты дзень візіту аd limina каталіцкіх іерархаў Беларусі ў Апостальскую Сталіцу, завяршыўся святой Імшой у базыліцы святога Яна на Латэране, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Гэтая літургія стала апошняй з тых, якія беларускія біскупы канцэлебравалі разам у межах свайго візіту ў Ватыкан. Перад Імшой Мітрапаліт, заклікаючы біскупаў і святароў супольна выказаць хвалу Богу, заахвоціў таксама выказаць падзяку Святому Айцу Бэнэдыкту XVI і ватыканскім ведамствам за іх вялікую ўвагу да жыцця Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і за атрыманыя каштоўныя парады. У гаміліі арцыпастыр прысвяціў увагу небяспечнай хваробе сённяшняга свету — хваробе імкнення чалавека да абсалютнай свабоды, якая заваёўваецца шляхам адмаўлення ад Божых праўдаў. Як дадаў Мітрапаліт, сёння распаўсюдзілася і такая з’ява: чалавек нярэдка гаворыць, што верыць у Бога, але не верыць у Касцёл. Між тым Касцёл, па словах арцыбіскупа Кандрусевіча, з’яўляецца сапраўднымі лекамі ад духоўных хваробаў грамадства і асобы, таму што ў ім сапраўды жыве і дзейнічае Хрыстус. Поўны тэкст гаміліі тут >>> |
Фотарэпартаж |