Біскупы сустрэліся з беларускай моладдзю, якая навучаецца ў Рыме |
Беларусь |
13.12.2009 12:09 |
![]() Разам з Мітрапалітам Святую Імшу канцэлебравалі біскуп Казімір Вялікаселец, кс. Аляксандр Амяльчэня, а. Алег Грыгаровіч, а. Юрый Шэнда, кс. Дзмітрый Чупрын. У сустрэчы прынялі ўдзел беларускія студэнты папскіх рымскіх універсітэтаў, а таксама карэспандэнт Ватыканскага радыё Алена Мартэцкая. «Для вас час навучання у нейкім сэнсе з’яўляецца часам Адвэнту, часам фармацыі не толькі ў навуцы, але і ў духоўным жыцці. Рым — гэта вялікі горад, у якім разам з вялікімі каштоўнасцямі існуюць і вялікія спакусы. Але памятайце, Рым — гэта перш за ўсё горад з вялікай хрысціянскай гісторыяй. Карыстайцеся гэтым! Клапаціцеся аб тым, каб у будучым, калі вернецеся на Радзіму, быць сапраўднымі бэтлеемскімі зоркамі. Зоркамі якія свецяць не толькі ў сферы навукі, але, што найважнейшае, свецяць хрысціянскай любоўю ў штодзённым жыцці!», — заклікаў арцыпастыр падчас гаміліі. Пасля святой Імшы ўдзельнікі сустрэчы сабраліся на вячэру, каб ў цёплай перадкаляднай атмасферы падзяліцца аплаткам, распавесці пра навіны і абмяркаваць актуальныя пытанні. Біскупы, святары і студэнты склалі адно аднаму найлепшыя пажаданні і віншаванні з надыходзячым святам Нараджэння Пана. Падчас размовы Мітрапаліт Кандрусевіч распавёў пра першыя ўражанні ад візіту ad limina, а таксама пацікавіўся жыццём беларускіх святароў і студэнтаў у Рыме. Аляксандр Панчанка
|
Фотарэпартаж |