| Ad limina — дзень першы |
| Беларусь |
| 13.12.2009 00:21 |
|
Напачатку кардынал заклікаў прысутных біскупаў маліцца аб Касцёле ў Беларусі і аб пастырскім служэнні ўжо ў новых сацыяльна-палітычных абставінах. Імшу акрамя біскупаў канцэлебравалі святары з Беларусі кс. Дзмітрый Чупрын і кс. Віктар Мыслюк, якія навучаюцца ў Рыме. Пасля святой Імшы біскупы памаліліся на магіле святога апостала Пятра і каля труны Слугі Божага папы Яна Паўла II, пры Пантыфікаце якога былі адроджаны структуры Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. |
| Фотарэпартаж |


12 снежня 2009 г. біскупы
Беларусі распачалі візіт ad limina — да Апостальскіх парогаў. Першы дзень візіту распачаўся святой Імшой у Ватыканскім гроце на
алтары магілы святога апостала Пятра. Эўхарыстыю ўзначаліў старэйшы каталіцкі іерарх
Беларусі кардынал Казімір Свёнтэк.
для друку