| Старшыня епіскапату Беларусі павіншаваў новаабранага папу Францішка |
| Канферэнцыя Біскупаў |
| 14.03.2013 13:29 |
|
«З вялікай радасцю мы прынялі шчаслівую навіну, што Калегія кардыналаў пад натхненнем Духа Святога даверыла Вашай Святасці высокую пасаду Пятра», — гаворыцца ў віншаванні. «Давяраючы Вашу асобу і Ваша Пятровае служэнне матчынаму заступніцтву Найсвяцейшай Панны Марыі, абяцаю Вашай Святасці нашу далейшую малітоўную падтрымку, каб Хрыстовы Касцёл пад Вашым кіраўніцтвам мог належным чынам абвяшчаць свету Добрую Навіну нашага Пана», — адзначае старшыня ККББ. (AG) |


Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Аляксандр Кашкевіч ад уласнага імя, ад Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, святароў і вернікаў нашай краіны павіншаваў папу Францішка з абраннем на Святы Пасад.
для друку