Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Віншаванне старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі новаабранаму папу Францішку |
13 сакавіка 2013 г.
Яго Святасці Францішку
Ватыкан
Святы Ойча З вялікай радасцю мы прынялі шчаслівую навіну, што Калегія кардыналаў пад натхненнем Духа Святога даверыла Вашай Святасці высокую пасаду Пятра.
Ад свайго ўласнага імя і ад Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, святароў і люду вернага нашай краіны, маю гонар выказаць самыя сардэчныя віншаванні з вялікай пашанай і сыноўняй адданасцю.
Давяраючы Вашу асобу і Ваша Пятровае служэнне матчынаму заступніцтву Найсвяцейшай Панны Марыі, абяцаю Вашай Святасці нашу далейшую малітоўную падтрымку, каб Хрыстовы Касцёл пад Вашым кіраўніцтвам мог належным чынам абвяшчаць свету Добрую Навіну нашага Пана.
Прашу таксама прыняць шчырыя пажаданні. Няхай уваскрослы Пан будзе для Вас невычэрпнай крыніцай духоўнай моцы і ласкі ў плённым і паспяховым служэнні дзеля дабра Паўсюднага Касцёла.
З сыноўняй адданасцю
Старшыня ККББ біскуп Аляксандр Кашкевіч
|
Адноўлена 14.03.2013 15:06 |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.