Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскупы, якія знаходзяцца ў Апостальскай Сталіцы з візітам ad limina, наведалі базыліку святой Марыі Вялікай |
Беларусь |
13.12.2009 14:21 |
У праграму візіта
ad limina традыцыйна ўваходзіць наведванне чатырох вялікіх рымскіх базылік. 13
снежня 2009 г. біскупы з Беларусі наведалі базыліку святой Марыі Вялікай, якая стала
другой пасля базылікі святога Пятра.
Святую Імшу ў капліцы Крыжа ўзначаліў біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін. Ва ўступным слове ён заклікаў прысутных да гарачай малітвы за Касцёл у Беларусі, яго вернікаў і святароў. У святой Імшы ўзялі ўдзел усе каталіцкія іерархі Беларусі, святары і вернікі з Беларусі, якія знаходзяцца зараз у Вечным горадзе. |
Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.