Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У снежні адбудзецца візіт ad limina біскупаў з Беларусі ў Ватыкан |
Канферэнцыя Біскупаў |
06.10.2009 17:49 |
Візіт ad limina біскупаў з Беларусі ў Ватыкан запланаваны на 10 снежня 2009 г. Па словах Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, гэта будзе першы візіт епіскапату Беларусі да Бэнэдыкта XVI. На сустрэчы будуць разглядацца найважнейшыя праблемы Касцёла, сярод якіх пастаянны недахоп святароў і ў сувязі з гэтым неабходнасць павелічэння колькасці святарскіх пакліканняў, выхаванне моладзі, евангелізацыя і катэхізацыя, распаўсюджванне сярод вернікаў «Sensus Ecclesiae», развіццё рэлігійных выдавецтваў, пашырэнне выкарыстання мас-медыя ў евангелізацыі, развіццё каталіцкага радыёвяшчання і прэсы, будаўніцтва касцёлаў. Мітрапаліт Кандрусевіч паінфармаваў, што атрымаў дазвол на пабудову ў Мінску чатырох святыняў. Ужо ёсць пляцоўкі для будаўніцтва касцёлаў і архідыяцэзіяльнай курыі. Іерарх выразіў надзею, што будаўніцтва адной з мінскіх святыняў адбудзецца дзякуючы фінансавай падтрымцы Канферэнцыі Польскага Епіскапату. Другі візіт аd limina Apostolorum каталіцкіх біскупаў Беларусі
(8 лютага 2003 г.) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.