Каталіцкія біскупы Беларусі сустрэліся са Святым Айцом (абноўлена) |
Канферэнцыя Біскупаў |
15.12.2009 18:31 |
Сустрэча беларускіх біскупаў са Святым Айцом, якая адбылася ў межах візіту ad limina беларускіх іерархаў у Ватыкан, прайшла ў шчырай і сардэчнай атмасферы. Папа цікавіўся сённяшнім становішчам, развіццём і праблемамі Каталіцкага Касцёла ў цэлым і ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў прыватнасці. Пантыфік даў станоўчую ацэнку перспектывам развіцця Касцёла ў нашай краіне і з вялікім задавальненнем сустрэў паведамленне аб пазітыўным развіцці адносін з Праваслаўнай Царквой і грамадскасцю. У найбліжэйшы чацвер, 17 снежня 2009 г., Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзеліць аўдыенцыю ўсім біскупам Беларусі. Падчас сустрэчы беларускія іерархі, як паведаміў біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін, яшчэ раз запросяць Пантыфіка наведаць нашу краіну. |
Фотарэпартаж |