Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Святы Айцец выказаў спачуванне сем’ям ахвяраў катастрофы на Мадэйры |
| Святы Айцец |
| 23.02.2010 17:10 |
|
У тэлеграме Святы Айцец выказвае сваё спачуванне ў сувязі з бедствам, якое нанесла краю вялікія матэрыяльныя шкоды. Пантыфік запэўніў супольнасць Каталіцкага Касцёла ў Мадэйры ў сваім клопаце, давяраючы ахвяраў катастрофы Божай Міласэрнасці і молячыся аб падтрымцы і суцяшэнні для іх сем’яў, а таксама аб раненых і тых, хто страціў у выніку бедства жыллё. Акрамя гэтага, як адзначаецца ў тэлеграме, Папа моліцца ў інтэнцыі асобаў, якія аказваюць дапамогу ахвярам катаклізму. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Святы Айцец Бэнэдыкт XVI выказаў спачуванне сем’ям ахвяраў паводкі на Мадэйры (Партугалія). Спачувальную тэлеграму ад імя Папы накіраваў біскупу Антоніа Жозэ Карыльё Дзяржаўны сакратар Яго Святасці кардынал Тарчызіо Бэртонэ.
для друку
Ватыканскае радыё