Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец да прадстаўнікоў каталіцкіх СМІ
Святы Айцец
07.10.2010 17:30
7 кастрычніка 2010 г. Святы Айцец прыняў на прыватнай аўдыенцыі ўдзельнікаў Міжнароднага кангрэса каталіцкіх СМІ, які арганізавала Папская рада па сродках масавай камунікацыі. 

«Вітаю ўсіх вас, якія прыбылі з 85 краін свету, — звярнуўся да прысутных Пантыфік. — Вы працуеце ў газетах, штотыднёвіках і іншых перыядычных выданнях, а таксама на вэб-сайтах. Свет сродкаў масавай інфармацыі перажыў глыбокія змены. Распрацоўка новых тэхналогій, у прыватнасці мультымедыя, здаецца, ставіць пад пытанне ролю традыцыйных сродкаў масавай інфармацыі. Таму кангрэс сканцэнтраваў сваю ўвагу на тым, каб разгледзець асаблівую ролю каталіцкай прэсы. Па сутнасці ўвага на гэтым узроўні звяртаецца на два канкрэтныя аспекты: з аднаго боку — на спецыфіку асяроддзя друку, а значыць пісьменнага слова, яго актуальнасці і эфектыўнасці у грамадстве. З іншага — „каталіцкай“ адказнасці за яго, каб праз штодзённыя намаганні быць сапраўды вернымі і ісці шляхам праўды».

«Каталіцкая прэса паклікана па-новаму, поўнасцю выказаць свой патэнцыял і бясспрэчнае меркаванне аб неабходнасці сваёй місіі. Касцёл мае ў распараджэнні адзін асноўны фактар: калі хрысціянская вера разам з камунікацыяй стварае фундаментальную структуру, то яна становіцца і сродкам, і пасланнем, — працягваў Святы Айцец. — Сапраўды, Сын Божы, Уцелаўлёнае Слова, стаў пасланнем збаўлення і сродкам, праз які ажыццяўляецца збаўленне. Касцёл, містычнае цела Хрыста, прысутнічае паўсюль, умацоўвае братнія і чалавечыя адносіны, выступае ў якасці месца адносін паміж веруючымі. Друк непасрэдна павышае каштоўнасць пісьменнага слова. Слова Божае прыйшло да людзей і было перададзенае праз кнігі, Біблію. Слова застаецца асноўным інструментам і, у пэўным сэнсе, сутнасцю сувязяў».

«Дарагія браты і сёстры, — сказаў на заканчэнне Папа, — ваша задача, як працаўнікоў каталіцкай прэсы, дапамагчы сучаснаму чалавеку арыентавацца на Хрыста, адзінага Збаўцу, і трымаць у свеце запалены факел надзеі, каб жыць у згодзе і будаваць лепшую будучыню. Таму заклікаю вас, — сказаў Бэнэдыкт ХVI, — пастаянна аднаўляць ваш асабісты выбар Хрыста, зыходзячы з тых духоўных рэсурсаў, якія недаацэньвае менталітэт свету, і якія ў той жа час вельмі каштоўныя і сапраўды неабходныя».

Паводле Ватыканскага радыё

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.