Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Вялікую пятніцу Бэнэдыкт XVI адкажа на пытанні вернікаў
Святы Айцец
09.03.2011 12:15

У Вялікую Пятніцу, 22 красавіка 2011 г., папа Бэнэдыкт XVI адкажа на пытанні вернікаў у тэлепраграме «На свой вобраз» на італьянскім канале «Rai 1». Такая падзея адбудзецца ўпершыню за ўсё гісторыю папства і тэлебачання.

Праграма з удзелам Пантыфіка будзе прысвечана асобе Езуса Хрыста. «Запіс праграмы адбудзецца за некалькі дзён перад эфірам у Апостальскім палацы, хутчэй за ўсё ў прыватных апартаментах або ў капліцы», — прыводзіць словы вядучага праграмы Разарыё Карэлла беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.

Пачынаючы з гэтай нядзелі, на сайт праграмы можна будзе даслаць пытанні Святому Айцу, з якіх будуць выбраны тры, найбольш хвалюючыя гледачоў. На іх Пантыфік адкажа ў эфіры. Ідэя запісу такой праграмы належыць бліжэйшым супрацоўнікам Пантыфіка і мае на мэце больш пазнаёміць зацікаўленых з асобай Хрыста.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.