Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец: Эўхарыстыя адкрывае нас на іншага чалавека
Святы Айцец
24.06.2011 10:56

«Тое, што ў Вялікі чацвер было падаравана нам у цішыні Апошняй Вячэры, мы цяпер адкрыта дэманструем свету. Гэта Хрыстус уваскрослы, які знаходзіцца сярод нас і вядзе ў Божае Валадарства», — адзначыў Бэнэдыкт XVI падчас святой Імшы ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста.

У гэты дзень Пантыфік узначаліў св. Імшу ў базыліцы св. Яна на Латэране, а затым правёў эўхарыстычную працэсію да базылікі Санта Марыя Маджорэ.

«Эўхарыстыя, аб’ядноўваючы нас з Хрыстом, адкрывае нас таксама на іншых людзей. Эўхарыстычныя зносіны спрыяюць лучнасці з бліжнім, нават калі адносіны не найлепшыя, а таксама з іншымі братамі з усіх канцоў зямлі», — працягваў Святы Айцец.

У гаміліі Папа нагадаў аб абавязку хрысціянаў будаваць салідарнае, справядлівае, братэрскае грамадства.

«Менавіта ў наш час, калі працэс глабалізацыі робіць нас залежнымі адно ад аднаго, хрысціянства можа і павінна клапаціцца пра тое, каб гэтае адзінства не стваралася без Бога, без сапраўднай любові», — дадаў Святы Айцец.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.