Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ватыканскае выданне пра асвячэнне табліцы «Ойча наш» па-беларуску
Святы Айцец
02.11.2011 10:34

Чарговы нумар газеты Апостальскай Сталіцы «L’Osservatore Romano» за 1 лістапада 2011 г. змяшчае артыкул, прысвечаны адкрыццю ў Іерусаліме дошкі з малітвай «Ойча наш» на беларускай мове. Аб гэтым паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.

Асвячэнне дошкі адбылося 25 кастрычніка. На ім прысутнічалі ўсе іерархі Беларусі, а таксама пілігрымы і прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу.

Як адзначае «L’Osservatore Romano», падчас святой Імшы ў святыні «Pater Noster» Мітрапаліт Кандрусевіч маліўся за 9 мільёнаў жыхароў Беларусі, большая частка з якіх з’яўляецца праваслаўнымі, католікі ж складаюць усяго 10%.

«Цяпер таксама і яны могуць маліцца „Ойча наш” на сваёй роднай мове ў месцы, дзе Езус навучыў гэтай малітве», — адзначае ватыканскае выданне.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.