Бэнэдыкт XVI прыняў даверчыя граматы новых паслоў |
Святы Айцец |
16.12.2011 10:58 |
15 снежня 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў даверчыя граматы новых паслоў пры Апостальскай Сталіцы. Імі сталі дыпламатычныя прадстаўнікі Рэспублікі Трынідад і Табага, Швейцарыі, Бурундзі, Тайланда, Пакістана, Мазамбіка, Кыргыстана, Андоры, Шры-Ланкі і Буркіна Фасо. У прамове да паслоў Святы Айцец адзначыў, што «ў сённяшнім свеце, дзякуючы новым сродкам камунікацыі, эканамічным сувязям, інтэнсіўнаму перамяшчэнню людзей, адчуваецца, як ніколі, адзінства чалавечай сям’і». У гэтым Пантыфік заклікаў не шукаць пагрозы, але наадварот, адкрываць вялікія магчымасці, якія заключаюцца ў шчырай сумеснай працы. «Мы ўсе адказныя адно за аднаго, і таму неабходна спрыяць умацаванню салідарнасці», — прыводзіць словы Папы Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI пажадаў новапрызначаным паслам плённай працы і запэўніў у падтрымцы і дапамозе з боку супрацоўнікаў ведамстваў Апостальскай Сталіцы. Дадзеная цырымонія, як адзначыў прэс-сакратар Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі SI, прайшла нетрадыцыйна. Замест прамоў з боку паслоў і Папы (як гэта было прынята з часоў Пантыфікату Паўла VІ) дыпламаты і Святы Айцец абмяняліся тэкстамі прамоў для далейшай іх публікацыи (як гэта было прынята да Другой Сусветнай вайны). Аднаўленне даўняй традыцыі звязана з павелічэннем колькасці акрэдытаваных пры Апостальскай Сталіцы дыпламатаў. Новы варыят цырымоніі будзе датычыць дыпламатаў, якія не маюць рэзідэнцыі ў Рыме. ;feature=relmfu |