Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Украінскія калядкі ў Ватыкане |
Святы Айцец |
19.12.2011 12:18 |
16 снежня 2011 года ў Ватыкане тысячамі агеньчыкаў заіскрылася калядная ёлка на плошчы Святога Пятра. Сёлета гэты сімвал Божага Нараджэння быў прывезены з Украіны. Зялёную прыгажуню аздабляюць больш за дзве тысячы шкляных і драўляных цацак, вырабленых украінскімі майстрамі. Падчас цырымоніі адкрыцця гучалі калядкі ў выкананні Львоўскай дзяржаўнай мужчынскай акадэмічнай харавой капэлы «Дударык». З экуменічнай дэлегацыяй з Украіны сустрэўся Святы Айцец Бэнэдыкт XVI. Традыцыю ўстанаўлення святочнай ёлкі і ясляў на плошчы Святога Пятра ўвёў у 1982 г. папа Ян Павел II. Першая ёлка (у 1982 г.) прыбыла з-пад Рыма, а мінулагодняя — з Бельгіі.
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.