Бэнэдыкт XVI: у перыяд Божага Нараджэння адкрываем нашу найглыбейшую годнасць |
Святы Айцец |
04.01.2012 15:56 |
Таямніцы Божага нараджэння Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прысвяціў катэхезу падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 4 студзеня 2012 года. Пантыфік адзначыў, што ўрачыстасць Нараджэння Пана заклікае спыніцца і паразважаць над таямніцай Бога, які ва ўбостве і пакоры стаў чалавекам. «Перш за ўсё гэта вялікае свята азначае прыняцце нанава ў нас Дзіцяці, якім з’яўляецца Хрыстус, каб жыць Яго жыццём, каб зрабіць Яго пачуцці, думкі і ўчынкі нашымі пачуццямі, думкамі і ўчынкамі», — падкрэсліў Папа. Гэта таксама, на думку Бэнэдыкта XVI, аб’яўленне любові, святла, якое Божае Нараджэнне прынесла ў жыццё чалавека, каб і мы былі тымі, хто нясе радасць і Божае святло іншым. «У гэты перыяд мы адкрываем нашу найглыбейшую годнасць — што з’яўляемся сынамі Божымі», — адзначыў Святы Айцец. |