18 лютага 2012 года ў Ватыкане адбудзецца кансісторыя. На ёй Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыць 22 кардыналы. 18 з новапрызначаных будуць мець права голасу на канклаве.
Імёны будучых кардыналаў Пантыфік назваў напрыканцы ўрачыстай літургіі ва ўрачыстасць Аб’яўляення Пана.
З правам голасу на канклаве:
арцыбіскуп Фернарда Філоні, старшыня Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў
арцыбіскуп Мануэль Мантэйра дэ Кастро, старэйшы пэнітэнцыярый
арцыбіскуп Сантас Абрыл і Кастэлло, архіпрэзбітэр базылікі Санта Марыя Маджорэ
арцыбіскуп Антоніо Марыя Вэльё, старшыня Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў