Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI сустрэўся з дыпламатамі
Святы Айцец
10.01.2012 10:43

9 студзеня 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з членамі дыпламатычнага корпусу, акрэдытаванымі пры Апостальскай Сталіцы. Падобныя сустрэчы з’яўляюцца традыцыйнымі на заканчэнне перыяду Божага Нараджэння.

У прамове да дыпламатаў Пантыфік нагадаў, што наш час адзначаецца цяжкімі пакутамі і шматлікімі крызісамі: эканамічным, палітычным і сацыяльным.

Разам з тым, на думку Святога Айца, «крызіс у большай ступені можа і павінен натхняць да разважання аб чалавечым існаванні і важнасці яго этычнага вымярэння, а не аб механізмах, якія кіруюць эканамічным жыццём».

«Не толькі, каб імкнуцца аднавіць прыватныя страты ці страты нацыянальных эканомік, але, каб даць новыя правілы, якія гарантуюць усім магчымасць годнага жыцця і развіцця ўласных здольнасцяў на карысць усёй супольнасці», — прыводзіць словы Папы Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.

Святы Айцец заклікаў дыпламатаў больш увагі звяртаць на праблемы моладзі, якая пакутуе ад няўпэўненасці ў заўтрашнім дні, ад беднасці, беспрацоўя, гвалту і несправядлівасці, асабліва ў Паўночнай Афрыцы і на Блізкім Усходзе. Бэнэдыкт XVI выказаў заклапочанасць сітуацыяй у гэтым рэгіёне і заклікаў міжнародную супольнасць дапамагаць у вырашэнні праблем, якія там існуюць. Папа заклікаў да цеснага супрацоўніцтва паміж Касцёлам і дзяржавамі, каб разам спрыяць справядлівасці, згодзе і прымірэнню паміж членамі розных народаў і рэлігій.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.