Фонд дыялога паміж навукай і верай створаны ў Ватыкане |
Святы Айцец |
20.01.2012 12:01 |
Асноўная мэта стварэння фонду заключаецца ў адкрыцці на новыя магчымасці для дыялога паміж дакладнымі навукамі і светам філасофіі і тэалогіі. Як паведамляе Ватыканскае радыё, першы ўзровень датычыць праграм выкладання ў рымскіх Папскіх універсітэтах, другі — пошуку дыялога падчас рабочых сустрэч і семінараў, а трэці — раскрыцця асноўнага зместу дыялога паміж навукай і верай праз публічныя лекцыі, выставы, публікацыі. Арганізатары адзначаюць, што праект, які атрымаў назву «Stoq», (у пэўным сэнсе) быў задуманы як адказ на пытанні свету навукі, што часта сутыкаецца з праблемамі, на якія самастойна не можа адказаць. |