Дзеці звернуцца да Бэнэдыкта XVI |
Святы Айцец |
27.01.2012 11:21 |
Сустрэча дзяцей, што пройдзе паблізу Ватыкана ў замку Святога Анёла, завершыцца ўдзелам у нядзельнай малітве «Анёл Панскі» на плошчы Святога Пятра. Увесь час дзяцей будзе суправаджаць Папскі вікарый Рыма Агостыно Валліні. На завяршэнне малітвы хлопчык і дзяўчынка, якія будуць стаяць каля Папы, зачытаюць ліст-зварот да Пантыфіка, а пасля, як сімвал спакою, выпусцяць голубаў. Сёлетняя ініцыятыва «Каравану спакою» праходзіць пад дэвізам «Спыніся і стварай спакой», заклікаючы ўсіх такім чынам спыніць канфлікты, якія пастаянна пагражаюць чалавецтву, каб распазнаць сітуацыю, што вядзе да несправядлівасці, і акрэсліць спосабы і правілы мірнага суіснавання. |