Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Арцыбіскуп Фізікелла пра евангелізацыю ў гандлёвых цэнтрах |
| Святы Айцец |
| 03.02.2012 15:27 |
|
На старонках ватыканскага выдання «L’Osservatore Romano» арцыбіскуп падкрэсліў, што такая ініцыятыва азначае далучэнне да працэсу новай евангелізацыі ў месцах збору разнастайных людзей. Там павінны быць і хрысціяне. Старшыня Ватыканскага ведамства нагадаў, што дадзеная ініцыятыва ўваходзіць у так званую «місію ў метраполіях». У яе рамках падчас Вялікага посту ў 12 гарадах Еўропы адбудуцца шматлікія сустрэчы і дэбаты пад дэвізам новай евангелізацыі. У наступным годзе такіх гарадоў павінна стаць 72. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Гандлёвыя цэнтры могуць быць месцам новай евангелізацыі. На гэта ўказаў старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі арцыбіскуп Рыно Фізікелла. Іерарх сам цэлебраваў літургію ў адным з такіх цэнтраў у Рыме.
для друку
Ватыканскае радыё