Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI пра абрад пасыпання галоў попелам
Святы Айцец
23.02.2012 14:12

22 лютага 2012 г., у першы дзень Вялікага посту, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI па традыцыі ўзначаліў святую Імшу ў рымскай базыліцы святой Сабіны на Авенціне.

У гаміліі Святы Айцец сканцэнтраваўся на сімволіцы абраду пасыпання галоў попелам. Гэты абрад сімвалізуе, што чалавек спалучае ў сабе матэрыю і Божы дух, які ў вобразе праху зямлі ажывіў Бог. Аднак пасля грэхападзення зямля, з якой быў створаны чалавек, была праклятая Богам і стала знакам пакут, цяжкай працы і непазбежнай смерці: «Памятай, што ты прах і ў прах вернешся». Аднак збаўчая задума Бога ў тым, што «гэты праклён зямлі мае аздараўленчую функцыю для чалавека, які, дзякуючы цяжкасцям, што сустракае, можа ўбачыць сваю абмежаванаць і прыроду».

Пантыфік падкрэсліў, што магчымасць атрымаць Божае прабачэнне вынікае з факту, што сам Бог, у асобе Сына, захацеў раздзяліць сітуацыю чалавека. Айцец уваскрасіў Сына моцай Святога Духа, а Езус, новы Адам, стаў ажыўляючым духам, пачаткам новага жыцця.

«Той Бог, які выгнаў першыў бацькоў з саду ў Эдэме, паслаў свайго Сына на нашую, знішчаную грахом, зямлю, не пашкадаваў Яго, каб мы, марнатраўныя сыны, адкупленыя Яго міласэрнасцю, маглі вярнуцца да нашай сапраўднай Айчыны. Няхай так станецца для кожнага з нас, для ўсіх веруючых, для кожнага чалавека, які пакорна прымае тое, што неабходна для збаўлення», — адзначыў Папа.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.