Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Як Папа адзначыць свае 85 гадоў? |
Святы Айцец |
11.04.2012 14:48 |
З нагоды 85-й гадавіны нараджэння Бэнэдыкта XVI у зале Паўла VI у Ватыкане прагучыць сімфонія-кантата Фелікса Мендэльсона «Песня хвалы». Адбудзецца гэта 16 красавіка 2012 г. У гэты дзень віншаванні Пантыфіку складуць іерархі Германіі, а таксама выбітныя асобы палітычнага і грамадскага жыцця Баварыі. Раніцай а 9-й гадзіне ў капліцы Апостальскага Палаца біскупы разам з Папам будуць канцэлебраваць святую Імшу. У ёй прыме ўдзел таксама баварская дэлегацыя на чале з прэм’ер-міністрам Хорстам Зэехоферам. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.