Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Коста-Рыкі |
Святы Айцец |
29.05.2012 13:23 |
28 мая Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Рэспублікі Коста-Рыка Лаўру Чынчылья. Затым Прэзідэнт гэтай цэнтральнаамерыканскай краіны сустрэлася з дзяржсакратаром кардыналам Тарчызіо Бэртонэ і сакратаром па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага Сакратарыяту Апостальскай Сталіцы арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці. Падчас сустрэчы Бэнэдыкт XVI і Лаўра Чынчылья падкрэслілі добрыя адносіны, якія склаліся паміж Касцёлам і дзяржавай, і выказвалі надзею на далейшае ўмацаванне краіны праз супрацоўніцтва паміж свецкімі і касцёльнымі структурамі. Як паведамляе Ватыканскае радыё, Папа Рымскі і Прэзідэнт Коста-Рыкі ўзгадалі аб асаблівым укладзе, які быў здзейснены праз касцёльныя адукацыйныя, сацыяльныя і дабрачынныя ўстановы. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.