Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI прыняў адстаўку кіраўніка Ватыканскай Апостальскай Бібліятэкі |
Святы Айцец |
11.06.2012 13:04 |
9 чэрвеня Бэнэдыкт XVI прыняў адстаўку архіварыуса Ватыканскага сакрэтнага архіва і кіраўніка Ватыканскай Апостальскай Бібліятэкі кардынала Рафаэле Фарына ў сувязі з дасягненнем іерархам узроставай мяжы, якая не дазваляе займаць адказныя пасады. Кардынал Рафаэле Фарына нарадзіўся ў 1933 г. У 1954 г. склаў святарскія абяцанні ў Таварыства св. Францішка Сальскага. З 2007 г. кіраваў Ватыканскай Апостальскай бібліятэкай. Фонды Ватыканскай бібліятэкі налічваюць больш за 1,6 мільёнаў друкаваных выданняў і 75 тысяч рукапісаў. Яе заснавальнікам лічыцца папа Мікалай V, а афіцыйную булу аб стварэнні ўстановы падпісаў Папа Рымскі Сікст IV у 1475 г. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.