Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| У Год веры Бэнэдыкт XVI мае намер апублікаваць чацвёртую энцыкліку |
| Святы Айцец |
| 02.08.2012 15:01 |
|
Як інфармуе Ватыканскае радыё, кардынал Бэртонэ прызнаўся журналістам, што Святы Айцец завяршыў рукапіс трэцяга тома кнігі «Езус з Назарэту». «Магчыма, цяпер Папа возьмецца за энцыкліку», — выказаў думку іерарх, мяркуючы, што ў энцыкліцы Пантыфік засяродзіцца над тэматыкай асаблівай важнасці веры для сучаснага чалавецтва. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


У рамках Года веры Святы Айцец Бэнэдыкт XVI мае намер апублікаваць сваю чацвёртую энцыкліку. Аб гэтым паведаміў кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ. Як падкрэсліў іерарх, пасля разважання на тэмы любові — «Deus caritas est» і «Caritas in veritate» і надзеі — «Spe salvi» Святы Айцец жадае прысвяціць наступны дакумент тэме веры, такім чынам завяршаючы трылогію аб тэалагічных цнотах.
для друку
Ватыканскае радыё