Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Чаму Папа носіць чырвоныя туфлі?
Святы Айцец
26.09.2012 10:32
У раздзеле «часта задаваныя пытанні» на сайте Katholisch.de у тройку самых папулярных пытанняў увайшлі наступныя: «Я хачу стаць католікам» (3 месца), «У мяне ёсць пытанні да веры» (2 месца) і «…Чаму Папа носіць чырвоныя туфлі» (1 месца).
 
Як высветлілася, чырвоныя туфлі Пантыфіка, якія час ад часу выглядваюць з-пад папскай сутаны, звяртаюць на сябе ўвагу вернікаў нашмат часцей, чым магло б здавацца. Тым не менш колер абутку Папы Рымскага ніякім чынам не звязаны з тэндэнцыямі моды, але найперш з літургічнай практыкай.
 
Як арнат святара падчас літургічнага года мяняе колер, так і абутак Пантыфіка побач з папскім арнатам у былыя часы таксама змяняў свой колер: да зялёнага арнату — зялёныя туфлі.
 
У выніку з цягам часу чырвоны колер абутку прыжыўся больш за астатнія — чаму, сёння, на жаль, ужо цяжка патлумачыць. Некаторыя гісторыкі мяркуюць, што ў Сярэднявеччы чырвоны колер быў знакам улады. Цалкам магчыма, што гэты факт можна нейкім чынам звязаць з выбарам фарбы для абутку Пантыфіка, аднак даказаць гэтую сувязь сёння не ўяўляецца магчымым. 

(JLS)


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.