Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Рыме ўсталююць «выпраўлены» помнік Яну Паўлу ІІ
Святы Айцец
08.11.2012 11:51
8 лістапада перад вакзалам Тэрміні ў Рыме будзе ўсталяваны «выпраўлены» помнік Яну Паўлу ІІ. Першапачатковы варыянт помніка быў прэзентаваны ў маі 2011 года, аднак быў прызнаны жахлівым і выклікаў хвалю крытыкі.

Леташні помнік Яну Паўлу ІІ быў выкананы італьянскім скульптарам і прадстаўлены на 17-ы дзень пасля беатыфікацыі Пантыфіка. Аднак рэакцыя грамадскасці была зусім нечаканай для скульптара.

Як паведамляе wiara.pl, жыхары Рыма патрабавалі неадкладнага дэмантажу статуі найперш з-за поўнай адсутнасці падабенства, а таксама з прычыны формы помніка, якая нагадвала «будку ахоўніка». Найбольш каларытнае апісанне выказала ватыканская газета «L'Osservatore Romano», напісаўшы, што помнік выглядае «як пасля выбуху бомбы».

У выніку аўтар скультуры згадзіўся перапрацаваць помнік. Пры гэтым у дапамогу скульптару была створаная камісія экспертаў мастацтва.

Як расказаў у гутарцы з польскім агенцтвам PAP аўтар помніка, прычына няўдачы скультуры ў занадта кароткіх тэрмінах, у якія патрабавалася закончыць працу. Да таго ж працы па мантажу помніка прайшлі з парушэннямі.

За час рэстаўрацыі Аліўера Райналдзі паправіў галаву ў скульптуры і мантыю, а таксама падняў п'едэстал, на якім стаіць Ян Павел ІІ.
У інтэрв'ю газеце «La Repubblica» скульптар расказаў, што задаволены «новай версіяй» статуі і зараз «форма адпавядае духу працы».

Тым часам улады Рыма вырашылі не арганізоўваць урачыстай цырымоніі з нагоды дапрацаванага адкрыцця помніка.
 
(JLS) 
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.