Папа да Патрыярха Барталамея: Міланскі эдыкт адкрыў дарогу Евангеллю |
Святы Айцец
|
16.05.2013 11:47 |
Папа Францішак прывітаў Патрыярха Канстанцінопальскага Барталамея, які прыбыў у Мілан з нагоды святкавання 1700-годдзя Міланскага эдыкта — дакумента імператара Канстанціна, які «абвясціў свабоду веравызнання для хрысціян, адкрыў дарогу Евангеллю і рашуча паспрыяў нараджэнню еўрапейскай цывілізацыі». 15 мая Пантыфік скіраваў Патрыярху тэлеграму.
Як інфармуе Ватыканскае радыё, у тэлеграме Папа выказаў пажаданне, каб «сёння, як і ў тыя часы, сумеснае сведчанне хрысціян Усходу і Захаду, падтрыманае духам Уваскрослага Хрыста, паспрыяла распаўсюджванню паслання збаўлення ў Еўропе і ва ўсім свеце».
Святы Айцец пажадаў, каб дзякуючы «дальнабачнасці грамадзянскіх уладаў паўсюдна паважалася права на публічнае сведчанне ўласнай веры і каб без прадузятасці быў прызнаны ўклад, які хрысціянства працягвае ўносіць у культуру і грамадства нашага часу». (AG)
|