Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Стала вядома праграма мерапрыемстваў з удзелам Папы на май — ліпень
Святы Айцец
17.05.2013 13:58

Папа Францішак наведае шэраг рымскіх парафій. У Апостальскай Сталіцы прадстаўлена праграма мерапрыемстваў з удзелам Пантыфіка на бліжэйшыя месяцы.

Як паведамляе Ватыканскае радыё, 26 мая, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, Святы Айцец здзейсніць пастырскі візіт у парафію Святых Альжбеты і Захарыі.

30 мая па традыцыі, закладзенай папярэднімі Пантыфікамі, Папа ўзначаліць св. Імшу ва ўрачыстасць Цела і Крыві Хрыста і прыме ўдзел у працэсіі да базылікі Санта Марыя Маджорэ.

29 чэрвеня, ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла, Папа ўручыць паліі прызначаным у апошні год Мітрапалітам. 2 чэрвеня Пантыфік узначаліць у базыліцы св. Пятра эўхарыстычную адарацыю, а 16 чэрвеня на плошчы перад базылікай будзе цэлебраваць Імшу ў Сусветны дзень «Evangelium Vitæ», прысвечаны абароне жыцця.

7 ліпеня Папа ўзначаліць у ватыканскай базыліцы літургію для семінарыстаў і навіцыяў. 22 ліпеня Святы Айцец накіруецца ў Бразілію на Сусветны дзень моладзі.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.