| Святы Айцец сустрэўся з канцлерам Германіі Ангелай Меркель |
| Святы Айцец |
| 18.05.2013 14:45 |
|
Як інфармуе Ватыканскае радыё, падчас размовы ўзгадвалася доўгая гісторыя адносін, якія існуюць паміж Апостальскай Сталіцай і Германіяй. Удзельнікі сустрэчы паразмаўлялі на тэмы, якія ўяўляюць супольны інтарэс, у прыватнасці аб сацыяльна-палітычнай, эканамічнай і рэлігійнай сітуацыі ў Еўропе і свеце. Асаблівая ўвага звярталася на клопат аб правах чалавека, пераслед хрысціян, рэлігійную свабоду і міжнароднае супрацоўніцтва на карысць міру. (AG) |


18 мая папа Францішак прыняў на аўдыенцыі канцлера Германіі Ангелу Меркель. Палітык сустрэлася таксама з Дзяржаўным сакратаром кардыналам Тарчызіо Бэртонэ.
для друку
Ватыканскае радыё