| Папа: Дух Святы перамяняе і абнаўляе нас, стварае гармонію і адзінства |
| Святы Айцец |
| 19.05.2013 15:08 |
|
Падчас жа сённяшняй літургіі Папа адзначыў, што «Святы Дух з’яўляецца ветрам, які дзьме ў парусы, каб човен мог плысці, а подых і ўдар ветру — гэта дары Святога Духа». «Без Яго стымулу, без Яго ласкі мы не ідзём наперад. Святы Дух дазваляе нам увайсці ў таямніцу Бога Жывога і ратуе нас ад небяспекі гнастычнага і самастойнага Касцёла, замкнутага ў сабе. Стымулюе нас адкрыць дзверы і выйсці, каб абвяшчаць і сведчыць аб добрым жыцці Евангеллем, перадаваць радасць веры, сустрэчы з Хрыстом. Святы Дух — гэта душа місіі», — сказаў Пантыфік. (AG) |


Новы запіс папы Францішка ў «Твітэры» прысвечаны Духу Святому. «Дух Святы перамяняе і абнаўляе нас, стварае гармонію і адзінства і дае нам адвагу і радасць для місій», — так гучаць словы Пантыфіка, якія з’явіліся 19 мая, у нядзелю Спаслання Духа Святога.
для друку
Ватыканскае радыё