| Папа Францішак: патрэбна малітва адважная, моцная і настойлівая |
| Святы Айцец |
| 24.05.2013 14:21 |
|
Пра тое, што «мужная, пакорная і моцная малітва чыніць цуды», Пантыфік казаў і падчас Эўхарыстыі ў Доме св. Марты 20 мая. «Мужная малітва, мэта якой — здзяйсненне цуду — гэта не малітва з ветлівасці: адгавару „Ойча наш”, „Вітай, Марыя” і забуду. Не! Адважная малітва падобная да малітвы Абрагама, які змагаўся з Богам дзеля збаўлення горада, падобна да малітвы Майсея, які трымаў рукі ўзнятымі ўверх, молячы Пана; яна падобна да малітвы многіх людзей, якія маюць веру і з верай моляцца. Малітва чыніць цуды, але мы павінны верыць!» — падкрэсліў Папа. (AG) |


Пра важнасць малітвы напісаў папа Францішак у «Твітэры» 24 мая. «Цуды здараюцца. Аднак малітва неабходная! Малітва адважная, моцная і настойлівая, а не фармальная», — так гучаць словы Святога Айца.
для друку
Ватыканскае радыё