Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Пантыфік моліцца за паспяховае правядзенне Эўхарыстычнага кангрэсу |
| Святы Айцец |
| 28.05.2013 14:55 |
|
Як інфармуе Ватыканскае радыё, Эўхарыстычны кангрэс пад дэвізам «Пане, да каго мы пойдзем?» арганізаваны епіскапатам Германіі. У фокусе форума будзе Эўхарыстыя як цэнтральны сакрамэнт Каталіцкага Касцёла. Па прыкладзе Сусветнага дня моладзі, які праходзіў у Кёльне летам 2005 г., тут плануюцца набажэнствы, дыскусіі, начныя чуванні, лекцыі і канцэрты. Падчас правядзення форума вечарам у кёльнскім саборы будзе адбывацца адмысловая светлавая пастаноўка пад назвай «Lux eucharistica». (AG) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Папа Францішак моліцца за поспех Эўхарыстычнага кангрэсу, які пройдзе 5–9 чэрвеня ў Кёльне (Германія). Пантыфік паведаміў аб гэтым арганізатарам форума пасля агульнай аўдыенцыі ў мінулую сераду, 22 мая.
для друку
Ватыканскае радыё