Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Інтэнцыі Святога Айца на эўхарыстычную адарацыю
Святы Айцец
29.05.2013 10:53

2 чэрвеня ўпершыню ў гісторыі Касцёла адбудзецца эўхарыстычная адарацыя, якая злучыць базыліку св. Пятра і ўсе катэдры свету. Святы Айцец прапанаваў правесці набажэнства ў дзвюх інтэнцыях, першая з якіх — за Касцёл ва ўсім свеце, у гэты дзень аб’яднаны на адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту.

«Няхай Пан чыніць яго заўсёды паслухмяным пачутаму Божаму слову, каб быў перад светам заўсёды “слаўным, які не мае плямы, ці заганы, ці чаго-небудзь падобнага, і каб ён быў святы і беззаганны” (пар. Эф 5, 27). Каб Слова праз вернае абвяшчэнне заўсёды гучала, несучы міласэрнасць і пабуджаючы да адноўленага супрацоўніцтва ў любові, каб надаць поўны сэнс болю, цярпенню і вяртаць радасць і спакой», — так гучыць першая інтэнцыя, якую цытуе Ватыканскае радыё.

Другая інтэнцыя набажэнства — за тых, хто ў розных частках свету адчуваюць пакуты новага зняволення і з’яўляюцца ахвярамі войнаў, гандлю людзьмі, наркотыкаў і рабскай працы, за дзяцей і жанчын, церпячых розныя формы насілля. «Каб іх маўклівы заклік аб дапамозе абудзіў пільнасць Касцёла, каб, гледзячы на ўкрыжаванага Хрыста, не забыўся аб шматлікіх братах і сёстрах, пакінутых на літасць насілля. Акрамя таго, за ўсіх тых, хто перажывае эканамічную няпэўнасць, асабліва беспрацоўных, пажылых, эмігрантаў, бяздомных, зняволеных, хто зведаў маргіналізацыю. Няхай малітва Касцёла і яго актыўная салідарнасць стане для іх суцяшэннем і падтрымкай у надзеі, сілай і мужнасцю ў абароне чалавечай годнасці», — так гучыць другая інтэнцыя.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.