Папа ўзначаліць працэсію ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста |
Святы Айцец
|
30.05.2013 14:28 |
30 мая, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, папа Францішак узначаліць Эўхарыстыю перад базылікай св. Яна на Латэране, якая з’яўляецца кафедрай Біскупа Рыма. Затым пройдзе эўхарыстычная працэсія.
Як інфармуе Ватыканскае радыё, каля 19.00 па рымскім часе запланаваны прыезд Святога Айца ў Латэранскі палац, праз які Пантыфік увойдзе ў базыліку і памоліцца перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам. Пасля святой Імшы Папа ўзначаліць эўхарыстычную працэсію, якая пройдзе ад базылікі св. Яна на Латэране да базылікі Санта Марыя Маджорэ.
Разам з Пантыфікам у працэсіі пройдуць кардыналы, біскупы, святары, законнікі і законніцы, семінарысты, члены касцёльных брацтваў, эўхарыстычных рухаў, дзеці, якія ў гэтым годзе прынялі Першую св. Камунію, дзясяткі тысяч пілігрымаў і рымлян. (AG)
|