Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфік сустрэўся з групай хворых дзяцей
Святы Айцец
01.06.2013 12:59

31 мая ў капліцы Дома св. Марты папа Францішак сустрэўся з групай цяжка хворых дзяцей, якія праходзяць лячэнне ў дзіцячым анкалагічным аддзяленні рымскай клінікі «Gemelli». Маленькія госці падарылі Пантыфіку малюнкі гроты лурдскага санктуарыя, які наведалі некалькі тыдняў таму.

«Дарагі папа Францішак, (…) як цудоўна бачыць цябе наяве, а не толькі па тэлевізары! У Лурдзе мы маліліся за цябе і намалявалі грот Маці Божай, каб падарыць табе. Мы абяцаем, што будзем маліцца за цябе далей, і просім, каб і ты маліўся за ўсіх хворых дзяцей у “Gemelli” і ва ўсім свеце. Благаславі ўсіх маці і бацькаў, каб заўсёды мелі такую прыгожую ўсмешку, як у цябе», — сказала Святому Айцу адна з удзельніц сустрэчы.

Папа, у сваю чаргу, звярнуўся да прысутных з цёплымі словамі, нагадаўшы, што Езус любіць усіх дзяцей і заўсёды знаходзіцца побач з імі: у шчасці і ў праблемах. «Што робіць Езус, калі бачыць дзіця, якое плача? Спыняецца? Так, Езус спыняецца. Чаму? Таму, што дзеці – гэта тыя, каго Езус любіць больш за ўсіх! Такі Ён – Езус! Ён побач з намі, сёння, побач з вамі ўсімі, хто прыйшоў сюды. Сапраўды. Езус тут з намі!» — сказаў Пантыфік.

Як паведамляе Ватыканскае радыё, на заканчэнне сустрэчы Святы Айцец памаліўся з дзецьмі малітвай «Ойча наш» і прывітаў кожнага з прысутных асабіста.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.