Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа заклікаў вернікаў падтрымаць сірыйскі народ малітвай
Святы Айцец
02.06.2013 20:50

2 чэрвеня, пасля малітвы «Анёл Панскі», папа Францішак звярнуўся да вернікаў з заклікам малітоўна падтрымаць сірыйскі народ, які ўжо больш за два гады пакутуе ад войнаў і насілля. Таксама Пантыфік звярнуўся да чалавечнасці выкрадаўцаў двух іерархаў у Сірыі.

«Гэтая турбуючая сітуацыя вайны нясе з сабой трагічныя наступствы: смерць, разбурэнні, выдаткі для эканомікі і навакольнага асяроддзя, а таксама раны, звязаныя з выкраданнем людзей. Выказваю маё расчараванне ў сувязі з гэтымі фактамі і хачу запэўніць у малітве і салідарнасці выкрадзеных людзей і іх блізкіх. Звяртаюся з заклікам да чалавечнасці выкрадаўцаў, каб вызвалілі ахвяраў. Будзем заўсёды маліцца за нашу ўмілаваную Сірыю», - сказаў Папа, чые словы прыводзіць Ватыканскае радыё.

Пантыфік адзначыў, што ў свеце існуе шмат канфліктных сітуацый, але таксама і шмат знакаў надзеі, і заахвоціў да наступных крокаў у накірунку прымірэння і супакою ў краінах Лацінскай Амерыкі.

Святы Айцец таксама падзяліўся, што раніцай цэлебраваў св. Імшу разам з некаторымі вайскоўцамі і сваякамі вайскоўцаў, загінуўшых пры выкананні міратворчых аперацый. Папа заклікаў прысутных на плошчы св. Пятра ў цішыні сэрца памаліцца за ўсіх, хто загінуў, быў паранены, а таксама за іх блізкіх.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.