| Папа: Бог кажа нам шукаць пакоры, служэння і любові |
| Святы Айцец |
| 03.06.2013 00:11 |
|
На падобную тэму Пантыфік казаў і на ранішняй святой Імшы ў гэты дзень, разважаючы пра зло, якое нясуць войны. У гаміліі Папа адзначыў, што вайна нараджаецца з нянавісці, зайздрасці, жадання ўлады. Пантыфік задаўся пытаннем: чаму «вялікія гэтай Зямлі хочуць вырашаць праблемы з дапамогай войнаў?» «Таму, што грошы для іх важней за людзей, — адказаў Святы Айцец. — Менавіта гэта: акт веры ў грошы, ідалы нянавісці, ідалы, які вядуць да забойства брата, забойства любові». Папа падкрэсліў, што прычынамі войнаў заўсёды з’яўляюцца грахі: у першую чаргу грэх ідалапаклонства, прынясення людзей на алтар улады. (AG) |


«Свет кажа нам імкнуцца да поспеху, улады і грошай, Бог кажа нам шукаць пакоры, служэння і любові», — з такім запісам звярнуўся папа Францішак да вернікаў у «Твітэры» 2 чэрвеня.
для друку
Ватыканскае радыё