| Святы Айцец сустрэнецца з кіраўніком Англіканскай Царквы |
| Святы Айцец |
| 04.06.2013 13:52 |
|
Святар адзначыў, што візіт архіепіскапа Кентэрберыйскага ў Ватыкан будзе хоць «кароткім і нефармальным», але вельмі важным, бо гэта будзе першая сустрэча папы Францішка і архіепіскапа Уэлбі. Паводле прадстаўніка Папскай рады, сустрэча стане добрай нагодай як для Пантыфіка, так і для Прымаса Англіканскай Царквы, каб лепш і глыбей пазнаёміцца. Святар дадаў, што архіепіскап Уэлбі мае жаданне абмеркаваць з Папам некаторыя важныя сусветныя праблемы, у тым ліку пытанні справядлівасці і беднасці. «У сэрцах абодвух ляжаць тыя ж тэмы, таму, думаю, сустрэча будзе вельмі плённай», — адзначыў кс. Марк Лангам, чые словы прыводзіць Ватыканскае радыё. (AG) |


14 чэрвеня Святы Айцец Францішак сустрэнецца з новаабраным кіраўніком Англіканскай Царквы архіепіскапам Кентэрберыйскім Джасцінам Уэлбі. Гэта пацвердзіў у інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву «SIR» кс. прэлат Марк Лангам, адказны за дыялог з англіканамі ў Папскай радзе спрыяння хрысціянскаму адзінству.
для друку
Ватыканскае радыё