Пантыфік падпісаў дэкрэты аб прызнанні мучаніцтва і гераічнасці цнотаў |
Святы Айцец |
04.06.2013 16:24 |
Таксама, як інфармуе Ватыканскае радыё, Пантыфік падпісаў дэкрэты, якія датычацца прызнання гераічнасці цнотаў чатырох заснавальнікаў каталіцкіх асацыяцый, інстытутаў і манаскіх супольнасцяў з Партугаліі, Італіі і Іспаніі. Гэта Жуан дэ Алівэйра Фэрэйра, партугальскі біскуп, заснавальнік «Лігі слуг Езуса» (1879-1962). Яшчэ дзве асобы паходзяць з Італіі: кс. Нікола Мацца, выхавацель беднай моладзі (1790-1865) і с. Марыя Кростароса, заснавальніца супольнасці сясцёр Найсвяцейшага Збаўцы (1696-1755). З Іспаніі паходзіць с. Тэрэза ад св. Юзафа, заснавальніца супольнасці сясцёр тэрэзіянак св. Юзафа (1826-1898). (AG) |