| Святы Айцец пра важнасць вяртання каштоўнасці чалавека |
| Святы Айцец |
| 09.06.2013 14:04 |
|
Пра сучасную «культуру адходаў» Папа казаў і на агульнай аўдыенцыі 5 чэрвеня, адзначаючы, што сёння людзі «ахвяруюцца ідалам прыбытку і спажывецтва: гэта “культура адходаў”. Калі ламаецца камп’ютар – гэта трагедыя; але беднасць, патрэбы, драмы многіх людзей у рэшце рэшт становяцца нечым нармальным». Святы Айцец падкрэсліваў, што калі ад холаду і голаду паміраюць тысячы дзяцей – гэта сучаснаму свету здаецца нармальным, «не з’яўляецца навіной», але калі на дзесяць пунктаў падае курс на біржы, гэта ўжо трагедыя. (AG) |


Пра неабходнасць вяртання каштоўнасці чалавечай асобы нагадаў Святы Айцец Францішак у новым запісе ў «Твітэры» 9 чэрвеня. «У „культуры адходаў“ чалавечае жыццё больш не лічыцца першаснай каштоўнасцю, якую трэба паважаць і абараняць», — так гучаць словы Пантыфіка.
для друку
Ватыканскае радыё