Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа аб беатыфікацыі ў Кракаве дзвюх польскіх законніц
Святы Айцец
09.06.2013 15:40

9 чэрвеня пасля малітвы «Анёл Панскі» папа Францішак нагадаў пра беатыфікацыю ў гэты дзень у Кракаве дзвюх польскіх законніц: Сафіі Мацеўскай, якая ў першай палове ХVII ст. заснавала супольнасць Законніц Ахвяравання Найсвяцейшай Панне Марыі, і Люцыі Шэўчык, якая ў ХІХ ст. заснавала Кангрэгацыю Дачок Маці Божай Балеснай (серафіткі). «Разам з кракаўскім Касцёлам мы дзякуем за гэта Пану», — сказаў Пантыфік.

Як паведамляе Ватыканскае радыё, у цырымоніі беатыфікацыі ўдзельнічалі больш за 20 тысяч чалавек. Святую Імшу ўзначаліў кардынал Анджэло Амата, прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі. У гаміліі іерарх сказаў, што святыя робяць шмат дабра не толькі ў Касцёле, але і ў грамадстве. «Вось спадчына, якую пакінулі нам абедзве благаслаўлёныя: чыніць дабро і рабіць яго добра», — адзначыў кардынал.

Прэфект кангрэгацыі дадаў, што Сафія Мацеўская і Люцыя Шэўчык перадаюць сваім духоўным дочкам не толькі евангельскае благаслаўленне ў каштоўнай паслузе людзям, якія жывуць у нястачы, але перш за ўсё даюць упэўненасць у тым, што харызма іх законных супольнасцяў вядзе да святасці.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.