| Папа скіраваў аўдыёпасланне да сляпых і людзей са слабым зрокам |
| Святы Айцец |
| 11.06.2013 15:56 |
|
«Евангелле кажа нам, што Езус меў асаблівую ўвагу да сляпых. Многіх з іх Ён аздаравіў, разам з іншымі хворымі. Але аздараўленне чалавека, пазбаўленага зроку, мае асаблівае сімвалічнае значэнне: яно прадстаўляе дар веры. Гэта знак, які датычыцца ўсіх, таму што ўсе мы маем патрэбу ў святле веры, каб крочыць па шляху жыцця. Таму хрост, які з’яўляецца першым сакрамэнтам веры, са старажытных часоў называўся таксама “прасвятленнем”», — сказаў Папа, словы якога прыводзіць Ватыканскае радыё. (AG) |


11 чэрвеня папа Францішак звярнуўся да сляпых і асобаў з аслабленым зрокам. Пантыфік скіраваў аўдыёпасланне да ўдзельнікаў летніка, арганізаванага ў мястэчку Тырэнія Італьянскім аб’яднаннем сляпых і людзей са слабым зрокам.
для друку
Ватыканскае радыё