Папа пра новага благаслаўлёнага — абаронцу яўрэяў |
Святы Айцец
|
16.06.2013 14:39 |
Пра постаць Адаардо Факeрыні, італьянскага журналіста, які падчас Другой сусветнай вайны «выратаваў шматлікіх яўрэяў ад нацысцкага пераследу», нагадаў 16 чэрвеня папа Францішак перад малітвай «Анёл Панскі». 15 чэрвеня Адаардо Факерыні быў абвешчаны благаслаўлёным.
Пантыфік узначаліў малітву на плошчы св. Пятра ў канцы Імшы, прымеркаванай да Міжнароднага дня «Evangelium Vitae».
Як інфармуе Ватыканскае радыё, Святы Айцец нагадаў, што Адаардо Факeрыні, бацька семярых дзяцей, быў зняволены з нянавісці да каталіцкай веры і памёр у канцлагеры ў Херсбрук у 1944 г., ва ўзросце 37 гадоў. Ён ратаваў яўрэяў ад нацысцкага пераследу. Папа заклікаў дзякаваць Богу за светлую постаць новага благаслаўлёнага і яго сведчанне Евангелля жыцця.
На прылягаючых да ватыканскай плошчы вуліцах сабраліся каля тысячы байкераў, прыхільнікаў «Harley Davidson», якія прабываюць у гэтыя дні ў Рыме з нагоды 110-годдзя заснавання кампаніі. Пантыфік асаблівым чынам прывітаў матацыклістаў з усяго свету.
Таксама папа Францішак падзяваваў пілігрымам, якія з розных куткоў свету прыбылі ў Вечны Горад, каб засведчыць сваю прыхільнасць абароне жыцця. (AG)
|