| Папа: няхай Касцёл заўсёды будзе месцам міласэрнасці і надзеі |
| Святы Айцец |
| 16.06.2013 21:54 |
|
Пра тое, каб Касцёл станавіўся месцам Божай міласэрнасці і надзеі, дзе кожны зможа быць пачутым, любімым, прабачаным і натхнёным паводле Евангелля, Пантыфік казаў і на агульнай аўдыенцыі 12 чэрвеня. «Быць Касцёлам, быць народам Божым паводле вялікага плану любові Айца – гэта быць Божым ферментам сярод людзей, абвяшчаць і несці Божае збаўленне нашаму свету, часта згубленаму, патрабуючаму адказаў, якія б натхнялі, давалі надзею і новы запал на шляху», — патлумачыў Папа. (AG) |


«Няхай Касцёл заўсёды будзе месцам міласэрнасці і надзеі, дзе кожнага вітаюць, любяць і прабачаюць», — такое пажаданне выказаў папа Францішак у сваім новым запісе ў «Твітэры», зробленым 16 чэрвеня.
для друку
Ватыканскае радыё